На адрас “Настаўніцкай газеты” рэгулярна паступаюць лісты ад класных кіраўнікоў. У сваіх разважаннях яны вельмі шмат увагі ўдзяляюць узаемаадносінам сям’і і школы, ролі бацькоў у адукацыйным працэсе. Напрамак даследаванняў правільны.
Напрыклад, даказана, што акадэмічная паспяховасць вучня павышаецца на трэць, калі тата проста знаходзіцца побач падчас выканання дамашняга задання. Неабавязкова нават разбірацца ў фізіцы ці хіміі. Пра гэта і не толькі нам расказаў кіраўнік сацыяльна-асветніцкай арганізацыі “Бацькоўства” Аляксандр ВЯЛІЧКА.