Давайце прыгадаем, як выглядае традыцыйны бацькоўскi сход у школе. За партамi сядзяць выключна стомленыя мацi, якiя пасля заканчэння працоўнага дня паспелi забегчы ў краму i аптэку, вырашыць шэраг бытавых праблем, таму многiя на прызначаную настаўнiкам сустрэчу спазняюцца.

— Мужчынскага ўплыву ў навучальных установах сёння катастрафiчна не хапае. Па-першае, педагогаў-мужчын там можна пералiчыць па пальцах, — разважае член праўлення сталiчнага грамадскага аб'яднання «Савет бацькаў», журналiст i блогер Анатоль ШЫРВЕЛЬ. — Па-другое, уцягнутасць бацькоў у школьнае жыццё свайго дзiцяцi застаецца вельмi нiзкай. Прыгадайце: цi часта мужчыны ўзначальваюць бацькоўскiя камiтэты цi хоць уваходзяць у iх? I цi лёгка iх прыцягнуць да пазакласных мерапрыемстваў з дзецьмi?

— У мяне восем бацькоўскiх чатаў, таму, паверце, я вельмi добра ведаю ўсю праблематыку знутры, — усмiхаецца суразмоўнiк. — Пераважная колькасць мужчын сваю ролю ў сям'i ўспрымаюць як ролю кармiцеля, i iх удзел у выхаваннi часцяком абмяжоўваецца эпiзадычным кантролем над дзецьмi, рэдкiмi гутаркамi з iмi, асобнымi даручэннямi i маралямi. Мужчыны ў значна меншай ступенi, чым мацi, знаходзяцца ў курсе школьных спраў свайго дзiцяцi. Наша грамадскае аб'яднанне правяло апытанне 254 бацькоў, якiя выхоўваюць дзяцей ва ўзросце ад 7 да 18 гадоў, каб высветлiць рэальную карцiну ўцягнутасцi татаў i мам у школьнае жыццё.

83 працэнты апытаных паведамiлi, што яны не бачаць сэнсу ў бацькоўскiх сходах. Толькi 39 працэнтаў прыходзяць на iх добраахвотна, а 61 працэнт лiчыць, што бацькоў прымушаюць хадзiць туды, тлумачачы гэта адмiнiстрацыйным цiскам. 48 працэнтаў бацькоў iдуць у школу, каб атрымаць iнфармацыю пра сваё дзiця i задаць пытаннi, якiя iх цiкавяць, але 91 працэнт апытаных канстатуюць, што не чуюць там нiчога iстотна новага i цiкавага для сябе.
Подробнее читайте по этой ссылке 

Хостинг предоставлен hoster.by

Наш основной сайт, а также все сайты семинаров, тренингов и мероприятий припаркован на хостинге ООО "Надежные программы".

Сайт обслуживается в hoster.by

hoster.by

Подпишись на рассылку

Подпишитесь на нашу рассылку и получайте полезную информацию и расписание предстоящих семинаров. Обещаем не спамить!

Контакты

СПУ "ОТЦОВСТВО"
УНП 193028836
220067, Беларусь, Минск, ул. Шпилевского, 57-1
Свидетельство о гос. Регистрации №193028836 от 31.01.2018 г. Выдано Мингорисполкомом
Режим работы: с 9:00 до 18:00 ежедневно кроме выходных
телефоны: +375 17 3800501
+375 17 3648821
+375 17 3648812
E-mail: info@otcovstvo.by